Забава "У госці да бабулі"

25.07.2024

Сумесная забава для дзяцей і іх бацькоў "У госці да бабулі" прайшла ў Янавіцкім дзіцячым садзе. Дзеці аднавілі і дапоўнілі свае веды пра хатніх жывёл, а дапамаглі ім у гэтым малыя жанры дзіцячага фальклору - загадкі, прыказкі і прымаўкі, пацешкі, лічылкі і нават дражнілкі. Разам з бацькамі малыя развучылі і пагулялі ў народныя гульні. Забава прайшла всесела, пазнавальна  і прынесла ўсім удзельнікам добры настрой.

поделиться в: