Яблычны Спас.Свята садавіны

19.08.2024

Яблычны Спас прайшоў для выхаванцаў Янавіцкага дзіцячага садка як свята яблыкаў і іншай садавіны. Дзеці ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах - збіралі яблыкі, складвалі іх ў кошыкі, пераносілі. Адгадвалі загадкі пра садавіну. Пералічвалі стравы, якія можна прыгатаваць з яблыкаў, падбіралі словы, каб "пахваліць" яблык, складвалі пазл, малявалі яблыкі крэйдамі на асфальце. У канцы забавы малыя з задавальненнем частаваліся смачнымі яблычнымі пірагамі, прыгатаванымі мамамі выхаванцаў.

поделиться в: